Будзьце ўважлівыя!

Махлярства адрозніваецца ад іншых відаў злачынных дзеянняў тым, што пацярпелыя дабравольна перадаюць злачынцу матэрыяльныя каштоўнасці.

Злачынцы ў такіх выпадках дзейнічаюць адкрыта, але пры гэтым уводзяць сваю ахвяру ў зман адносна тых ці іншых абставін будучай здзелкі. Падман раскрываецца не адразу, а праз некаторы час, якога цалкам хапае махляру, каб завалодаць чужой маёмасцю і “замесці сляды”.

Нярэдка здараюцца выпадкі, калі махляры прыкідваюцца працаўнікамі рамонтных арганізацый, якія, нібыта, аказваюць паслугі па рамонце бытавой тэхнікі ці электронікі.

ТАМУ:

— ніколі не прыслухоўвайцеся да “вельмі выгадных” прапаноў;

— купляючы нешта з рук, перш чым аддаць грошы, уважліва разгледзьце тавар і, не выпускаючы яго з рук, аддайце грошы;

— не давярайце грошы прадаўцу, пакуль не атрымаеце патрэбны тавар;

— не згаджайцеся на падпрацоўку, умовы якой абгавораны толькі “на словах” і не пацверджаны дакументальна.

Памятайце, што захаванасць вашай маёмасці і грашовых сродкаў залежыць ад вашай разважлівасці і асцярожнасці!

Аляксандр КРОЛ,

старшы інспектар па дазваляльнай рабоце ААПП Бялыніцкага РАУС

Зара над Друццю