Бялыніцкі крымінальны вышук: правафланговыя міліцэйскай службы

#100летУголовномуРозыску

У Бялынцкім РАУС адзначылі 100 год з даты ўтварэння падраздзяленняў крымінальнага вышуку.

На ўрачыстае мерапрыемства сабраліся супрацоўнікі міліцыі, кіраўніцтва, ветэраны органаў унутраных спраў, якія ўзначальвалі службу крымінальнага вышуку альбо шмат гадоў працавалі там. Госці сустрэчы прагледзелі тэматычны фильм аб станаўленні і развіцці службы крымінальнага вышуку ў Магілёўскай вобласці.

Затым са словамі віншавання выступіў начальнік Бялыніцкага РАУС Сяргей Красноў. Ён узнагародзіў юбілейным медалём “100 год міліцыі Беларусі” і нагрудным знакам “За адданасць службе” старшага оперупаўнаважанага АКВ Андрэя ГАРБУЗАВА, уручыў нагрудныя знакі адзнакі “За прафесійныя поспехі” – старшаму лейтэнанту міліцыі Вікторыі САФАРАВАЙ і старшаму сяржанту міліцыі Мікалаю СЦЯПАНАВУ.

Таксама начальнік РАУС уручыў нагрудны памятны знак “100 гадоў Магілёўскай міліцыі” і кнігу, выдадзеную ў гонар 100-годдзя крымінальнага вышуку ветэранам службы Максу КРОЛУ, Анатолю БАЛДЫШЭЎСКАМУ і Віктару ЛАПО. Шэраг супрацоўнікаў АКВ, а таксама ветэраны службы атрымалі падзякі начальнікаў УКВ УУС Магаблвыканкама і РАУС.

Цёплыя словы на адрас “правафланговых” міліцэйскай службы выказаў і начальнік АКВ РАУС Аляксандр Балдышэўскі. Ён пажадаў саслужыўцам пастаянна расці ў прафесіі, а таксама моцнага тылу ў выглядзе цёплых адносін з боку родных і блізкіх.

У гонар свята выступілі былыя кіраўнікі АКВ РАУС. Адзін са старэйшых ветэранаў міліцэйскай службы Макс Крол падзяліўся ўражаннямі ад сустрэчы і прагледжанага фільма. Ён адзначыў, што часта параўноўвае свой працоўны шлях і тых, хто служыць у АКВ зараз, і схіляецца да думкі, што як раней, так і сёння супрацоўнікі крымінальнага вышуку – сапраўдныя прафесіяналы. Ён пажадаў сённяшняму калектыву аддзялення крымінальнага вышукуне расчаравацца ў сваёй службе і самааддана праходзіць усе яе складанасці і выпрабаванні. Макс Мееравіч падзякаваў кіраўніцтву РАУС, што не забываюць ветэранаў міліцыі, часта запрашаюць на тэматычныя мерапрыемствы.

Прадоўжылася сустрэча ў больш нефармальнай абстаноўцы ў сценах РАУС. Ветэранам службы было пра што пагаварыць і падзяліцца ўспамінамі аб гадах службы.

Па матэрыялах Бялыніцкага РАУС