І аўтамабілю патрэбна ахова

З кожным годам аўтамабіляў у нашай краіне становіцца ўсё больш. За апошнія 5 гадоў лік транспартных сродкаў павялічыўся на 17 %. Зараз у Беларусі зарэгістравана амаль 4 млн аўто.

У сувязі з гэтым павялічылася колькасць злачынстваў, звязаных з крадзяжамі і ўгонам транспартных сродкаў.

Наўмыснікі могуць лёгка “абчысціць” пакінутае без нагляду аўто, не грэбуюць яны і аўтазапчасткамі. Нярэдка бываюць выпадкі, калі прыпаркаваныя на ўзбочынах дарог аўтамабілі становяцца аб’ектамі хуліганскіх дзеянняў.

Каб вашы транспартныя срокі знаходзіліся ў адноснай бяспецы, супрацоўнікі праваахоўных органаў рэкамендуюць устанаўліваць на іх ахоўную сігналізацыю. Для аўтаўладальнікаў, якія паркуюць свае “чатырохколавыя” ў дварах шматпавярховікаў, рэкамендавана ўстаноўка спецыяльнай агароджы, шлагбаумаў, сістэм відэаназірання. Добрасуседскія адносіны таксама могуць дапамагчы вам захаваць свой аўтамабіль у цэласці.

Аляксандр КРОЛ,

старшы інспектар па дазваляльнай рабоце ААПП Бялыніцкага РАУС