Скажы наркотыкам “Не!”

Картинки по запросу скажі наркотікам Ð½ÐµÑ‚У цяперашні час асаблівую актуальнасць набывае праблема барацьбы з незаконным абаротам наркотыкаў. Яна выклікае вялікую трывогу не толькі ў Беларусі, але і ва ўсім свеце. Наркотыкі ўяўляюць сабой непасрэдную і рэальную пагрозу здароўю.

У сувязі з гэтым праваахоўнымі органамі сумесна з абласнымі ведамствамі, гар- і райвыканкамамі праводзіцца шэраг аператыўных і прафілактычных мерапрыемстваў, накіраваных на вырашэнне гэтай праблемы.

У перыяд з 1 чэрвеня па 15 верасня ў нашай краіне праводзіцца спецыяльная праграма “Мак”. Яе мэтай з’яўляецца знішчэнне наркасыравіннай базы расліннага паходжання, а таксама спыненне дзейнасці асоб, якія займаюцца вырошчваннем маку і канопляў.

За гэта прадугледжана адміністрацыйная адказнасць па арт.16.1 КаАП РБ у выглядзе штрафу ў памеры да 20 базавых велічынь.

Памятайце, што за распаўсюджванне наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў прадугледжана крымінальная адказнасць – да 25 гадоў пазбаўлення волі, за іх захоўванне – да 5 гадоў.

Калі вам вядома інфармацыя пра людзей, якія займаюцца распаўсюджваннем наркотыкаў, паведаміце аб гэтым па тэлефонах: 53-623, 80-29-180-26-16 або 102.

Ігар БАРАНЧУК,

старшы оперупаўнаважаны ГНіСГЛ Бялыніцкага РАУС

Зара над Друццю